Ольга Писарик (olgapisaryk) wrote,
Ольга Писарик
olgapisaryk

Кукурузны лабірынт. Справаздача.

Як заўсёды са спазненнем. :) Тыдзень таму ездзілі на ферму блукаць у кукурузным лабірынце.

Так  выглядае гэтая ферма пры пад'ездзе.


Там была горка.


Там было сена, у якім можна было пакоўзацца.


Там былі жывёлы, да якіх можна было заходзіць у вальер (не да ўсіх) і гладзіць іх.














Яшчэ мы ездзілі на трактары.







Ну а галоўнае - гэта, канешне, лабірынт з кукурузы. Я з малымі проста блукала па дарожках, а старэйшыя ўзялі мапы лабірынту, на якіх былі пазначаны 12 станцый і пайшлі ў паход. Трэба было па мапе знайсці ўсе станцыі і адзначыцца. У кожным "пункце" стаяў столбік з дзіраколам сваёй, асобнай формы. Хадзілі больш за гадзіну, прабілі 7 дзірак з 12-ці магчымых. Лічу, што не блага для першага разу, бо лабірынт сапраўды складаны.









Кожны год яны робяць іншы лабірынт. Адразу малююць дызайн на кампутары. Потым пераносяць на скрыню GPS і чалавек з гэтым GPS ходзіць па засеянаму кукурузай полю (покуль парасткі маленькія), а другі за ім сцяжкі расстаўляе. Па размечанаму шляху ужо едзе трактар і робіць дарожкі на полі. Калі кукуруза вырастае, атрымоўваецца лабірынт.



 
Tags: дети, наше ДО, семейное
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments