October 26th, 2009

me-2014

Звычайны дзень :)

Сёння двое старэйшых ездзілі на fieldtrip у Акварыюм. Там Янка пакаштаваў смажаных конікаў.  Пасля прыезду Антон адпрасіўся паехаць АДЗІН у парк на сваім новенькім ВМХ-ровары. Раней мы яго аднаго не адпускалі. Прыехаў задаволены - аж свяціўся ўвесь. А трое астатніх усю другую палову дня разам з татам рэзаліся ў LIFE, гэта нешта накшталт Манаполіі, толькі трохі прасцей. Увечары паляглі ўсе раненька ў ложкі і Янка чытаў малодшым кніжку на нач. Лічу, што дзень удаўся.

P.S. Прыкольна мець дарослых дзяцей.