?

Log in

No account? Create an account

October 21st, 2009

Сырадой у Канадзе

У Канадзе забаронена прадаваць сырадой. За гэта фермера могуць аштрафаваць ці, нават, пасадзіць у турму.  Хутчэй, канешне, аштрафаваць, бо ў турму садзіць дзяржаве эканамічна не выгодна.

Але ж ня ўсім падабаецца піць малако з супермаркету. Народ вынайшаў выхад. Прадаваць малако наўпрост з-пад каровы нельга, але піць сырадой з-пад сваёй каровы табе ніхто ня можа забараніць.

Уступаеш у малочны кааператыў і набываеш частку каровы (потым, калі карова табе больш не будзе патрэбна, грошы табе вернуць). 1 частка каровы = $100 = 4 літры малака на тыдзень. За малако плоціш асобна. Яно сырое (raw milk), у шкляных слоіках. Усё, як мае быць. Адно што пад дзверы не прывозяць, трэба ездзіць забіраць самім, ці замаўляць яшчэ арганічную садавіну-гародніну, каб ім была выгодна дастаўка.

Усё добра, акрамя аднаго: каштуе такое малако ад "сваёй" каровы роўна ў 4 разы даражэй, чым ад несваёй каровы ў краме, а менавіта $4.30 за літр. Але, як сказала мая знаёмая аб сваіх дзецях, якія пачалі піць сырадой :"They've never been healthier then now".

Поиск по тэгам:

Поиск по блогу

Поиск по тэгам

Архив

August 2016
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Powered by LiveJournal.com