?

Log in

No account? Create an account

October 16th, 2009

Pretty Witch = Fairy Godmother

Ужо некалькі дзён дзеці абмяркоўваюць, кім яны будуць на Хэлоўін. Сцеша хоча быць Pretty Witch. Ян зь ёй спрачаецца, што такіх не існуе. Сцеша настойвае, што яна ўсёж-такі будзе Pretty Witch. А Яну трэба, каб апошняе слова абавязкова было за ім. Учора страціў цярпенне: Сцеша! Pretty Witch гэта Fairy Godmother!

Зараз з цікавосцю чакаю адказу ад Стафаніі.
 

Поиск по тэгам:

Сямейная лагістыка

Заўтра субота.

У 10:00 у Марціна візыт к дантысту. Дантыст у Даўнтаўне, ехаць ад нашага дома хвілін 50. Гадзіну там і 50 хвілін дамоў.  З 13:30 да 14:30 у Антона гульня ў футбол. На полі трэба быць а першай. Ехаць ад дома каля 20 хвілін. З 16:00 да 18:00 у Сцешынай сяброўкі дома - Хэлоўін party. І нашыя сябры запрасілі нас на дзень народзінаў  у 16:00. Да іх ехаць 15 хвілін, ад іх на party - яшчэ 20. Антону пасля гульні трэба памыцца і  пераапрануцца. Транспартны сродак - адзін, кіроўцы - два.

Вось сіджу, займаюся сямейнай лагістыкай. Яшчэ адзін прафэсійны абавязак мамы.

Поиск по тэгам:

Поиск по блогу

Поиск по тэгам

Архив

August 2016
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Powered by LiveJournal.com