?

Log in

No account? Create an account

September 23rd, 2009

Сёння Сцеша атрымала ад сяброўкі запрашэнне на дзень народзінаў.

Brillianna wishes to help a family overseas. Instead of receiving gifts, her goal is to get:
- 2 hens and a rooster
- a sheep
- and a goat
In lieu of gift, please bring $$ donation for World Vision.

Брылліана хацела бы дапамагчы беднай сямье (у арыгінале нідзе няма слова "бедны", але ня ведаю, як лепш перакласці). Замест падарункаў для сябе яна бы хацела сабраць грошы на:
- дзвух курыц і пеўня
- аўцу
- казу
Калі ласка, замест падарункаў прынясіце грашовыя ахвяраванні для  World Vision.

З дачкой у нас атрымалася размова аб тым, навошта збіраць грошы на такія будзёныя рэчы, як куры і козы, і чаму людзі самі ня могуць сабе іх набыць. Напрыканцы Сцеша расчулілася і сказала, што аднясе ўсе свае грошы (каля 20 даляраў). Пагадзіліся, што яна дасць палову, і мы дакладзем палову. Такая вось выдалася сёння нечаканая нагода пагаварыць аб важным.

Поиск по тэгам:

Поиск по блогу

Поиск по тэгам

Архив

August 2016
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Powered by LiveJournal.com