?

Log in

No account? Create an account

September 17th, 2009


Сёння сяброўка распавяла гісторыю з нядаўняга жыцця. 

Беларусь. Верасень 2009г. Раённая школа, даволі моцная і прадвінутая. Яе добры знаёмы замяняе настаўніка гісторыі ў 9-м класе. Па праграме - паўтор мінулагодняга матэрыялу. Тэма - першая сусветная вайна. На пытанне: "Дык хто ж перамог у першай сусьветнай вайне?", першы адказ - Кітай, другі адказ - Савецкі Саюз.

Калі б я асабіста ня ведала яе і таго хлопца, што замяняў настаўніка гісторыі, і тую школу, у якую, дарэчы, ходзіць яе дачка, то палічыла б гэта проста жартам на тэму якасці усеагульнай адукацыі. Але, што прыемна, закладніцай сістэмы мая сяброўка сябе ня бачыць, бо ў гэтым годзе яны перайшлі на індывідуальны план навучання і амаль усе прадметы плануюць вывучаць дома самастойна. 

Поиск по тэгам:

Поиск по блогу

Поиск по тэгам

Архив

August 2016
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Powered by LiveJournal.com