Ольга Писарик (olgapisaryk) wrote,
Ольга Писарик
olgapisaryk

Крумкач

Мінулай суботай ездзiлі з дзецьмі ў маленькі паход у горы. На скалах, дзе адпачывалі, бачылі крумкача. Ён спецыяльна прыляцеў да нас, каб нечым пажывіцца. Гэта ввяло мяне ў роспач, бо ўсё, што я чытала аб гэтых птушках раней сцвярджала, што крумкачы любяць адзіноту і ня любяць жыць побач з людзмі. Але, як сказала мясцовая цётачка «Not in Vancouver anymore.»


Крумкач – птушка разумная. На нашыя шкуркі ад бананаў ён увагі не звярнуў, а адразу пайшоў да дзяўчыны, ля якой ляжаў папяровы пакет з МакДональдсу. Поводзіў сабе даволі нахабна. Яна, нават, вымушана была ўстаць і шугануць яго.


А я вось што падумала. Жывёлы прыстасоўваюцца да жыцця побач з чалавекам. З-за дармавой ежы нават такія птушкі, як крумкач, у якіх на генэтычным узроўне прапісана жыць у адзіноце, падалей ад людзей, мяняюць свае звычкі. А ці гатовыя людзі мірна суіснаваць з жывёламі? Бо калі я ўвесну разам з дзецьмі ў нашым пералеску ля дома сустрэла мядзведзя, меньш за ўсё я думала пра мірнае суіснаванне!

Tags: семейное, экология
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments