Ольга Писарик (olgapisaryk) wrote,
Ольга Писарик
olgapisaryk

Сямейная лагістыка

Заўтра субота.

У 10:00 у Марціна візыт к дантысту. Дантыст у Даўнтаўне, ехаць ад нашага дома хвілін 50. Гадзіну там і 50 хвілін дамоў.  З 13:30 да 14:30 у Антона гульня ў футбол. На полі трэба быць а першай. Ехаць ад дома каля 20 хвілін. З 16:00 да 18:00 у Сцешынай сяброўкі дома - Хэлоўін party. І нашыя сябры запрасілі нас на дзень народзінаў  у 16:00. Да іх ехаць 15 хвілін, ад іх на party - яшчэ 20. Антону пасля гульні трэба памыцца і  пераапрануцца. Транспартны сродак - адзін, кіроўцы - два.

Вось сіджу, займаюся сямейнай лагістыкай. Яшчэ адзін прафэсійны абавязак мамы.
Tags: семейное
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments