Ольга Писарик (olgapisaryk) wrote,
Ольга Писарик
olgapisaryk

Restore Arts Funding Now

Я ведаю, што амаль для ўсіх, хто чытае гэты блог, наступная тэма - не цікавая і далёкая. Тут, у нас, у Брытанскай Калумбіі, дзяржава скарачае сродкі на мастацтва. Пад мастацтвам маецца на ўвазе сэктар эканомікі: тэатры, галерэі, мастацкія  і музычныя школы, танцавальныя гурткі і г.д.

Гэта хвалюе мяне як чалавека, як маму, як жыхара краіны. Я хачу і надалей, хоць час ад часу, мець магчымасць слухаць жывую музыку ці глядзець жывыя выступы артыстаў, я хачу, каб мае дзеці і надалей мелі магчымасць пець у нашым  хоры, і я лічу што лепей бы дзяржава ўкладала грошы ў мастацтва, чым займалася пратэкцыянізмам лузераў, ціпа GM.

Я заўсёды думала, што інвестыцыі ў мастацтва - гэта нешта кшталту грантаў, грошы, якія ніяк не вяртаюцца. У відэа сцвярджаецца, што ў BC( British Columbia) па статыстыцы  $1 інвестыцый у мастацтва вяртае $1.05-1.36 у якасці падаткаў і прадуцыруе $12 эканамічнай актыўнасці (ня ведаю, як правільна сказаць). Але ж канешне, прасцей зрэзаць фінансаванне, чым праводзіць структурныя рэформы.

</div>

Tags: Канада, видео
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments